
Як былі, так і працягваюцца рэпрэсіі на Берасцейшчыне. І гэта нягледзячы на вызваленне соцень палітвязняў. Заводзяцца новыя крымінальныя палітычна матываваныя справы, ідуць палітычныя суды, – кажа праваабаронца праваабарончага цэнтра “Вясна” Ганна:
– Што тычыцца пераследу, то, на жаль, ён працягваецца. У той жа час, калі людзей выпускаюць, да праваабаронцаў паступае інфармацыя па ранейшых справах, людзей недзе раней затрымлівалі, і толькі зараз робіцца вядомым, што некалькі месяцаў таму, ці нават больш за год, на нейкай “хіміі” ёсць той ці іншы палітвязень. Але і суды працягваюцца.
Агульная колькасць палітвязняў у Берасцейскай вобласці станам на 1 красавіка – 183 асобы. За апошні тыдзень да спісу дададзеныя жыхары Берасця Арцём Бацішчаў і Аляксандр Кармановіч.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






