У лютым беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 39 чалавек, а таксама запатрабавалі рэабілітацыі для 16 раней зняволеных, пра якіх стала вядома пасля іх вызвалення. Паводле звестак праваабаронцаў, з 2020 года статус палітвязня атрымалі ўжо не менш за 3 776 чалавек.

Акрамя таго, толькі за люты было зафіксавана найменьш 656 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсій, у тым ліку затрыманняў і ператрусаў. Судовыя органы працягваюць працаваць у рэжыме ціску: за месяц вынеслі не менш за 352 пастановы па адміністрацыйных справах і асудзілі 89 чалавек па палітычна матываваных абвінавачаннях. Адзначаецца і рост завочных судовых працэсаў. Пад рэпрэсіі трапляюць не толькі актывісты і медыйныя асобы, але і звычайныя беларусы. Асобна падкрэсліваецца пераслед тых, хто дапамагаў украінскім добраахвотнікам або перадаваў інфармацыю пра расейскую вайсковую тэхніку.






