Праваабаронцы з “Вясны” паведамілі, што летась колькасць асуджаных па палітычных адміністрацыйных артыкулах перавысіла 5 800 чалавек. Гэта амаль на 2 тысячы больш, чым у 2023, што робіць 2024-ы адным з найбольш рэпрэсіўных гадоў.

Асаблівае ўзмацненне пераследу назіралася на фоне набліжэння так званых выбараў, прызначаных на студзень 2025 года. Сярод асноўных тэндэнцый года: адвольныя затрыманні ў невялікіх гарадах, рэйды па падтрымцы палітвязняў, масавыя звальненні з палітычных прычын і арышты тых, хто вярнуўся ў Беларусь з-за мяжы. Агулам летась праваабаронцы зафіксавалі не менш за 8 895 выпадкаў рэпрэсій.