BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэпрэсіі ў Беларусі ўзмацняюцца і набываюць новыя формы

У Беларусі працягваецца пераслед нязгодных за каментары ў сацсетках і ахвяраванні непажаданым для ўладаў арганізацыямі. Стала вядома пра затрыманне за данат «Краіне для жыццця».

На відэа, якое запісалі сілавікі, затрыманы гаворыць, што зрабіў ахвяраванне на карысць праекту «Краіна для жыцця», а таксама пісаў каментары пра міліцыянтаў. Як завуць чалавека і што яму пагражае цяпер, невядома. Інфармацыю пра затрыманне на каналах сілавікоў заўважылі праваабаронцы «Вясны».