30 траўня адбылася анлайн-прэзентацыя аналітычнага агляду “Асноўныя трэнды на ўзроўні палітыкі ў Беларусі: студзень–красавік 2025”, арганізаваная Беларускім Хельсінкскім камітэтам.

Прэзентацыю вяла экспертка БХК Кацярына Дэйкала, якая прадставіла асноўныя назіранні і высновы за першы трыместр года:
-Адбываецца планавая комплексная рэвізія заканадаўства з пазітыўнымі зменамі. Не ўсё, што адбываецца пасля 2020 года ў дзяржаўнай палітыцы, адбываецца як следства 2020 года. Справа добрая, але мы памятаем, што мы знаходзімся ў рэпрэсіўнай дзяржаве.
Як адзначыла даследчыца, такі працэс можа ствараць ілюзію нармалізацыі, але на справе прыводзіць да далейшага ўмацавання статус-кво і абмежавання грамадзянскіх правоў у Беларусі. Прэзентацыя выклікала актыўную дыскусію сярод удзельнікаў, падкрэсліўшы патрэбу ў дакладным аналізе бягучай сітуацыі для разумення патэнцыйных сцэнароў далейшага развіцця падзей.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя






