BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітычныя рэпрэсіі не змяншаюцца

Хутка 4 гады, калі была задушана спроба беларусаў вырвацца з абдымкаў дыктатара Лукашэнкі і адстаяць свой выбар.

Але да гэтага часу рэпрэсіі з нязгоднымі не змяншаюцца, а наадварот павялічыліся, у тым ліку і на Берасцейшчыне.

Кажа праваабаронца з Берасцейшчыны Анастасія (імя зменена ў мэтах бяспекі):

–  Людзей судзяць проста дзясяткамі, судзяць у Баранавічах, у Берасці, нават у Пінску яшчэ крыху працягваюць людзей судзіць таксама за жнівеньскія пратэсты 2020 года. То бок больш за сотню людзей за гэтыя паўгады асудзілі. У пераважнай большасці ўсіх вядомых нам прысудаў – гэта пазбаўленне волі. То бок людзей адпраўляюць на год, паўтары, два ці нават больш у калонію.

Паводле Анастасіі, палітычны крымінальны пераслед у Беларусі выйшаў на гістарычны максімум – 450 спраў за квартал 2024 года. Гэта абсалютны максімум за апошнія 4 гады.

Беларускае Радыё Рацыя