BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэсурс «Письмо.бел» прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

Улады прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» рэсурс па адпраўцы лістоў і паштовак зняволеным «Письмо.бел». Сэрвісам карысталіся многія беларусы, прычым так звязваліся не толькі з тымі, хто сядзіць па «палітычных» артыкулах.

Па словах юрыста, імя якога не называецца дзеля бяспекі, тым, хто карыстаўся рэсурсам, можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць па артыкуле распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую​​ дзейнасць. За «захоўванне» любой прадукцыі і інфармацыі, якая, як палічаць улады, да яго адносіцца. Чалавека могуць адправіць у ІЧУ на тэрмін да 15 сутак (магчыма, некалькі разоў запар). 

Юрыст  раіць людзям, якія карысталіся «Письмо.бел» ці неяк звязваліся з праектам, «пачысціць» свае прылады ад любых яго згадак.