BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэзкае пацяпленне паскарае прыход вялікай вады

Надвор’е спрыяе паводцы. Месцамі па краіне інтэнсіўнасць павелічэння ўзроўняў вады за суткі ўжо даходзіць да 50 сантыметраў. Зараз пад асаблівай увагай ваганні на Нёмане і Прыпяці.

Па словах інструктара Таварыства выратавання людзей на вадзе, з жыхарамі ў зонах падтапленняў ужо праведзена ўся падрыхтоўчая праца:

— Кожны чалавек павінен сам вызначыць рызыкі, якія пераследуюць яго. Калі праводзім гутаркі з людзьмі, мы тлумачым, як падрыхтавацца да паводкі, як дзейнічаць у перыяд паводкі, і самае галоўнае, як яшчэ пасля паводкі сябе паводзіць. Мала хто разумее, што ў дом, які затоплены, заходзіць проста так нельга. Ты можаш патрапіць альбо пад напругу, альбо калі ты адкрыты агонь выкарыстоўваеш, газы могуць назапасіцца, і можа адбыцца выбух. Гэта значыць, тут хто пражывае ў гэтай зоне, не раз праходзілі праз паводкавую сітуацыю.

Па дадзеных ратавальнікаў, у найбліжэйшыя дні на большасці рэк краіны рост узроўняў вады захаваецца, працягнецца разбурэнне лёду.

Беларускае Радыё Рацыя