Стала вядома, што пашпарт заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» і лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага прызнаны нядзейсным. Дакумент дзейнічаў да 2028 года.

Сам Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтае рашэнне як адвольнае і незаконнае:
«Гэта чарговая форма транснацыянальных рэпрэсій, скіраваная на тое, каб ускладніць жыццё дэпартаваным палітвязням па-за межамі краіны. Улады рытуальна адразаюць нашыя сувязі з Беларуссю. Марная справа, бо Беларусь заўсёды будзе ў нашых дзеях і сэрцах».
Ануляванне пашпартоў выдвараных з Беларусі палітвязняў становіцца сістэмнай практыкай.
вясна






