Паводле інфармацыі Правабарончага цэнтру «Вясна», за данаты ў Беларусі асудзілі мінімум 112 чалавек.

Гэта асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання, фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці, удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы.
«Толькі за апошні год намі ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам выяўлена каля 70 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем рознага роду дэструктыўнай дзейнасці», — цытуе «Вясна» начальніка упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Уладзіслава Ларыёнава.






