На фоне падрыхтоўкі да чарговых прэзідэнцкіх выбараў улады Беларусі узмацняюць рэпрэсіі супраць грамадзян не толькі ўнутры краіны, але і тых, хто быў вымушаны з’ехаць за мяжу з прычыны пераследу, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы згадваюць факт экстрадыцыі, калі ў лістападзе В’етнам выдаў Беларусі былога «каліноўца» Васіля Верамейчыка. Працягнулася практыка завочных судоў. З пачатку года ў завочным парадку завялі больш за 110 крымінальных спраў супраць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой. Надалей ажыццяўляецца ціск на сваякоў і пагрозы. У краіне адбыліся некалькі хваляў масавых арыштаў і вобшукаў у родных апазіцыйных дзеячаў. Супраць некалькіх беларусаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту за мяжой, завялі крымінальныя справы. Сілавікі пагражаюць тым, што забяруць у гэтых беларусаў маёмасць. Таксама пастаянна абнаўляюцца спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».
Праваабаронцы заклікаюць міжнародную супольнасць звярнуць увагу на сістэматычны характар рэпрэсій і ўзмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі.
Беларускае Радыё Рацыя






