BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэжым Лукашэнкі рыхтуе завочны суд на кіраўніцтва хаба «Імагуру»

Следчы камітэт падрыхтаваў чарговую справу для завочнага суда над палітуцекачамі. Гэтым разам – супраць кіраўнікоў ТАА «Імагуру» Таццяны Марыніч і Анастасіі Хамянковай.

Іх вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У СК заяўляюць, быццам Марыніч і Хамянкова ў 2016 годзе «распрацавалі схему па ўхіленні ад выплаты падаткаў шляхам выкарыстання падробленых дакументаў, а таксама «драбнення» бізнесу». Следчыя налічылі, нібыта за шэсць гадоў фігуранты прычынілі дзяржаве шкоду на суму больш за 220 тысяч рублёў. «Падчас расследавання крымінальнай справы следчыя высветлілі, што кіраўнікі таварыстваў датычныя да здзяйснення шэрагу злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці», – дадаюць у Следчым камітэце.

Хаб «Імагуру» ў Мінску ў сакавіку 2021 года штурмавалі сілавікі ў масках, якія затрымалі некалькі дзясяткаў удзельнікаў устаноўчай канферэнцыі Лігі студэнцкіх аб’яднанняў. Пасля гэтага хаб зачыніўся. Цяпер арганізацыя працуе за мяжой.
Заснавальніца «Імагуру» Тацяна Марыніч пасля смерці свайго мужа, экс-міністра і дыпламата Міхаіла Марыніча, выехала за мяжу.