BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэжысёр Андрэй Гнёт застаецца пад вартай у Сербіі

Пазасудовая калегія ў сербскім Бялградзе разгледзела справу аб экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Пасяджэнні праходзілі 26 сакавіка і 1 красавіка, паведамляе DW.

Андрэй Гнёт выступіў перад судом і прадставіў доказы, якія ён лічыць важнымі. Цяпер пытанне пра яго экстрадыцыю разглядае калегія з трох суддзяў Высокага суда Бялграда. Адвакаты чакаюць, што рашэнне будзе прынятае на працягу месяца.

Сам Андрэй Гнёт па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Беларускі журналіст, рэжысёр, сузаснавальнік “Свабоднага аб’яднання спартоўцаў SOS BY” (у Беларусі яно прызнанае “экстрэмісцкім фармаваннем”) быў затрыманы  Інтэрполам ў кастрычніку мінулага года ў Сербіі на запыт рэжыму Лукашэнкі. Афіцыйны Менск абвясціў яго ў вышук па справе аб падатках. Адвакаты кажуць, што гэта палітычна матываваны пераслед, а на радзіме Гнёта могуць чакаць катаванні.