BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Родныя атрымалі ліст ад Рыгора Кастусёва

Сваякі атрымалі ліст ад палітвязня Рыгора Кастусёва, перадае радыё “Свабода”.

Ён напісаў, што пражыць за кратамі яшчэ шэсць гадоў “выглядае складанай задачай”. Палітык адзначыў гэта, згадаўшы, што столькі часу трэба пратрымацца да 50-й гадавіны шлюбу з жонкай Ларысай.

“Праз шэсць гадоў будзе 50 гадоў нашага супольнага жыцця. Я раней усё думаў шмат аб гэтай даце. Хацеў бы сабраць кучу гасцей і адзначыць з размахам. Але зараз, на жаль, погляды сталі больш песімістычнымі. Аптымізму паменшала, бо пражыць яшчэ шэсць гадоў выглядае складанай задачай”, – напісаў палітык.

Рыгора Кастусёва асудзілі на 10 гадоў калоніі нібыта за змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. За кратамі ў палітыка, які мае 66 гадоў, абвастрыліся праблемы са здароўем – у яго выявілі анкалагічнае захворванне. Аднак яго пастанавілі перавесці з калоніі на турэмны рэжым.

Беларускае Радыё Рацыя