Родныя палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк лічаць адсутнасць інфармацыі пра яе месцазнаходжанне сапраўдным катаваннем. Цяжка, калі не ведаеш, што з тваім блізкім чалавекам, асабліва пры яе новай небяспечнай хваробе падстраўнікавай залозы, гаворыць муж Паліны Андрэй Шарэнда:
– Дагэтуль шукаем, не можам яе знайсці, ніяк не можам. Па тэлефоне не даюць інфармацыю. У менскім сказалі, што яе нібы няма. Хутчэй за ўсё яна ў гомельскім СІЗА. Напісалі запыт афіцыйны і даслалі Паліне бандэроль, можа быць сёння яе прымуць. Тады будзем ведаць, што Паліна там, але не факт, што яны прымуць.
Паводле Андрэя, Паліна адбыла свой асноўны тэрмін двойчы. Пры яе хваробе, якая практычна не лечыцца ва ўмовах калоніі, непаўнагадовыя дзеці растуць без маці, да Паліны можна было б прымяніць гуманны крок, але замест гэтага новая справа нібыта за злоснае непадпарадкаванне.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя