BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рост культу асобы і сумневы ў перамозе Украіны

Даследчыя ініцыятыва BEROC зладзіла анлайн-прэзентацыю новага выпуску Трэкера перамен, у якім эксперты прааналізавалі асноўныя трэнды ў палітычным, міжнародным, эканамічным і сацыяльным жыцці ў Беларусі. Пра нечаканую змену ў меркаванні пра вынікі вайны ва Украіне распавёў даследчык Піліп Біканаў:

— Калі раней у нас быў сегмент, які збольшага думаў, што перамагае Украіна, цяпер мы бачым сурʼёзнае расчараванне. Падзенне з 48% тых, хто ўпэўнены ў перамозе Украіны, да 12% і значны рост тых, хто лічыць, што бакі знаходзяцца ў роўнай пазіцыі. А сегмент, схільны не давяраць, можа замяшчацца тым, што гэтыя людзі пачынаюць часцей думаць, што перамагае Расея.

Асноўныя трэнды ўнутранай палітыкі агучыў палітолаг Арцём Шрайбман:

— Мы бачым паслядоўную, настойлівую адмову ад нават дэкаратыўных атрыбутаў электаральнай дэмакратыі, плюралізму. Яшчэ адна сістэмная тэндэнцыя – гэта ўкараненне культу асобы. Акадэмія навук збіраецца выдаваць творы Лукашэнкі асобным зборнікам, мабыць, маючы на ўвазе яго артыкулы, нейкія інтэрв’ю. Супрацоўнікі Беларусбанка спяваюць песні ў гонар Лукашэнкі.

Адпаведна даследчыкі Беларускага трэкера перамен станоўча ацанілі выбары ў КР і назвалі іх альтэрнатыўнай пляцоўкай для выбудовы стратэгіі дэмакратычных сілаў у выгнанні.

Беларускае Радыё Рацыя