BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роўна год за кратамі палітвязень Алег Зыкун

Роўна год – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейскай вобласці Алег Зыкун. Ён быў арыштаваны па крымінальнай палітычна матываванай справе і ўжо адбыў большую частку пакарання.

Палітвязню Алегу Зыкуну былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

Да арышту працаваў лекарам-уролагам у абласной лякарні. Затрыманы зімой мінулага году за тое, што рабіў ахвяраванні. Спачатку была заведзеная адміністрацыйная палітычна матываваная справа, а пасля — крымінальная.

Прысуд – адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Марына Скалковіч. Палітвязень спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА №7 горада Берасця, а пасля быў пераведзены ў калонію.

Беларускае Радыё Рацыя