BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Роза Турарбекава: Уздымем праблемы санкцый і дэеўрапіезацыі краіны

3-4 жніўня ў Вільне адбудзецца Канферэнцыя «Новая Беларусь». Асобная панэль пад назвай «Больш Еўропы беларусам у 2025 годзе» закране пытанні «жалезнай заслоны» і санкцый для Беларусі.

Кажа ўдзельніца панэлі і сябра Аргкамітэта, спікер фракцыі КР «Наша справа», дацэнт Роза Турарбекава:

– У мяне будуць спробы прапанаваць на гэтую сітуацыю зірнуць з пункту гледжання выпрацоўкі новай стратэгіі ці новых падыходаў да краін-суседзяў Беларусі. Дэеўрапізацыя беларусаў на сённяшні момант ідзе вельмі хутка. У прыватнасці ад 9 пакета санкцыяў могуць пацярпець звычайныя беларусы. Гэта датычыцца кожнага, хто хоча так ці інакш выехаць у Еўрапейскі Саюз. Рэжым вядзе дастаткова крывадушную гульню, я маю на ўвазе абвешчаны бязвіз для 35 краін. Спроба пераадолення крызісу ў адносінах у прыватнасці з Польшчай.

Сярод іншых экспертаў 3 жніўня, у працы панэлі «Больш Еўропы беларусам у 2025 годзе» удзел прыме Упаўнаважаны Міністра замежных спраў Польшчы па сувязях з дэмакратычнымі сіламі Беларусі Артур Міхальскі.

Праграма Канферэнцыі «Новая Беларусь» тут: Канферэнцыя Новая Беларусь – Святлана Ціханоўская.

Беларускае Радыё Рацыя