BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Рух” арганізоўвае Міжморскую калону на святкаванне Дня незалежнасці Літвы

Беларускае аб’яднанне “Рух” запрашае прыняць удзел у святкаванні Дня незалежнасці Літвы і далучыцца да Міжморскай калоны на традыцыйным патрыятычным шэсці.

“Наша калона прадстаўляе ідэю палітычнага і эканамічнага хаўрусу краін былога ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Такая супольнасць роўных, дэмакратычных і нацыянальных краін – гарант дабрабыту і моцы нашых народаў, а таксама бяспекі для рэгіёну ад расейскай агрэсіі”, – распавядае прадстаўнік “Руху” Міхал Родзька.

Мы ўжо ў мінулым годзе таксама ў Вільне рабілі сваю калону. З адным адрозненнем, што гэта была проста беларуская калона. У гэтым годзе ў нас мінімальны апгрэйд, гэта будзе Міжморская калона. Бо гэта тэма нам вельмі блізкая. Мы падтрымліваем ідэю Міжмора – палітычна-эканамічнага хаўрусу, які мы бачым у будучыні для нашых народаў: Беларусь, Украіна, Польшча, Літва, Латвія, Эстонія – краіны, якія былі часткай Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Падзея адбудзецца ў нядзелю, 16 лютага. Збор у 17:30 каля помніка Ёнасу Басанавічы (https://maps.app.goo.gl/xvs6hN8UWH6Dubtv9).
Аб’яднанне прапануе арыентавацца на бел-чырвона-белыя сцягі і сімволіку “Руху” (https://t.me/ruchbelnac).

Беларускае Радыё Рацыя