BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Рускі дом” адкрыўся ў Гародні

“Рускі мір” павялічыў прысутнасць у Беларусі.

Такія дамы працуюць ужо ў Менску, Берасці і Гомелі. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі кіраўнік “Рас-супрацоўніцтва” Яўген Прымакоў, дарадца-пасланнік Расеі ў Беларусі Уладзімір Ваньке, намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкама Віталь Нявера.

“Рускі дом” знаходзіцца на вуліцы Вялікая Траецкая. Там можна будзе “паглядзець новыя расейскія спектаклі і фільмы, схадзіць на канцэрт сучасных расейскіх выканаўцаў або мастацкую выставу, а таксама пагутарыць з экспертамі ў розных галінах”, заяўляе Россупрацоўніцтва.

Нагадаем, у 2023 годзе “Рускі дом” адправіў беларускіх школьнікаў у акупаваны Крым, а “Рускі дом у Гомелі” правёў прапагандысцкую акцыю памяці загінулага Z-ваенкара Уладлена Татарскага з удзелам дзяцей. 

reform.by

Фота: grodnonews.by