24 студзеня 2025 года беларускім СМІ прыпынілі на тры месяцы фінансаванне ад USAD.

Шматлікія рэдакцыі звальняюць сваіх супрацоўнікаў ці часова прыпыняюць сваю дзейнасць. Пра сітуацыю ў рэдакцыі выдання МОСТ распавядае яго рэдактар Руслан Кулевіч:
-Я магу за сябе казаць, за сваё медыя. У нас былі нейкія праекты, але ў цэлым сітуацыя стабільная і мы працягнем працаваць. І наогул трэба шукаць у гэтай сітуацыі нейкі пазітыў. І магчыма гэта шанец на штосьці новае.
Руслан нават лічыць, што трэба наймаць на працу новых людзей :
-Зараз галоўная задача для мяне, як для менеджара, захаваць каманду. Яшчэ, як бы гэта смешна не гучала, узяць яшчэ аднаго ці двух супрацоўнікаў. Гэта менавіта рэкламшчыкаў, зарабляць на рэкламе. Я разумею, што зараз усе пачнуць займацца гэтым, але ў нас усё для гэтага ёсць. У нас добрая аўдыторыя, мы яе добра ведаем.
Журналіст упэўнены, што беларускі бізнес за мяжой падтрымае іх рэдакцыю, што ўжо было ў 2022-2023 гадах.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя