Супольнасць Pamyłka пачала збор заявак ад беларусаў на навуковую прэмію «Бізон Гіґс – 2024», якая заклікана папулярызаваць беларускіх навукоўцаў, незалежна ад краіны іх пражывання. Прызавы фонд прэміі фармуецца цалкам з унёскаў супольнасці навукоўцаў і прыхільнікаў.

Кажа прадстаўнік Cупольнасці Pamyłka Міхаіл Волчак:
– Гэта насамрэч магчымасць паказаць, што трэба сябе паказаць, што навуковец жыве. У такім здаровым грамадстве існуе вось такое разуменне навукі. Мы нават стварылі прызавы фонд, які перадасць навукоўцу прыз і вось гэтую статуэтку бізона. Натхняючы момант – калі вы спрабуеце штосьці ў навуцы, то гэта заўсёды варта.
Заяўкі на намінантаў прымаюцца цягам снежня, галасаванне будзе праходзіць у студзені і лютым 2025 года. Узнагароджанне пераможцаў навуковай прэміі беларускіх навукоўцаў «Бізон Гіґс – 2024» пройдзе 15-га сакавіка 2025 года.
Заявіць беларусаў, якія працуюць у галіне навукі і нечага дасягнулі ці бяруць удзел у чымсьці, можна тут: https://next.falanster.info/index.php/apps/forms/s/5D43xqYorsqr2oy7WNj8LDXS
Рэгламент прэміі «Бізон Гіґс – 2024» – https://github.com/PAMYLKA-ZIN/pamylka-number-3

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Міхася Волчака






