Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 17 снежня.

Паводле ведамства, дачыненне да праекту маюць Павел Станкевіч, Павел Лішанкоў, Дзмітрый Далячка.
У лістападзе стала вядома, што сацыяльныя сеткі клуба «Барысфен» і асабістыя старонкі кіраўніка клуба Паўла Станкевіча былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пасля гэтага Станкевіч атрымаў 30 сутак арышту.
Рыцарскі клуб «Барысфен» быў заснаваны яшчэ ў канцы 1990-х гадоў і ўваходзіць у структуру Магілёўскага гарадскога цэнтра культуры і адпачынку. Касцюмаваныя выступленні ўдзельнікаў клуба дзесяцігоддзямі ўпрыгожвалі галоўныя гарадскія вулічныя святы і акцыі, шматлікія мерапрыемствы ў Магілёве і вобласці.
9 снежня рэканструктар і кіраўнік гістарычнага клуба «Барысфен» Павел Станкевіч выйшаў на волю пасля двух адміністрацыйных арыштаў па 15 сутак.
Як паведаміла крыніца @MAYDAYMog, Павел пасля гэтага «прабыў на волі зусім нядоўга, можа пару дзён», пасля чаго быў зноў затрыманы па адміністрацыйным артыкуле. Мужчына зноў быў падвергнуты адміністрацыйнаму арышту і зараз знаходзіцца ў ІЧУ.
вясна






