Адзёр не збіраецца сыходзіць. Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла – ёсць верагоднасць, што да канца бягучага года на адзёр можа захварэць больш за палову насельніцтва свету.

У Беларусі ж колькасць выпадкаў захворвання вырасла на 79% у параўнанні з апошнімі шасцю гадамі. Перадусім, пакутуюць невакцынаваныя.
Праблема інфекцыі ў яе вялікай заразнасці, – адначае лекарка:
-Верагоднасць захварэць высокая ў любым узросце, таму што адзёр – гэта высоказаразная хвароба. Яна характарызуецца інтаксікацыяй, ліхаманкай, з’яўленнем сыпу. Пачынаецца ўсё з падвышэння тэмпературы – 38 – 40 градусаў. І пры кантакце з хворым чалавекам, калі чалавек не быў прышчэплены і не перахварэў адзёрам, практычна 100% заражэнне.
Медыкі паведамілі, што ў 40% пацыентаў адзёр дае цяжкія ўскладненні. Ня рэдкасць інвалідызацыя і нават смяротныя вынікі. Асабліва не абароненыя малыя дзеці, якім не паставілі прышчэпку з-за адмовы бацькоў.
Беларускае Радыё Рацыя