BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаціліна: Мы прайшлі чарговы шлях годнасці і перамогі

У Вільні завяршылася перапраўка групы былых беларускіх палітвязняў, вызваленых 13 снежня.

Па шляху з турмаў Беларусі праз Чарнігаўскую вобласць Украіны, Варшаву і да сталіцы Літвы вызваленых, у тым ліку, суправаджала і кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна:

-Увесь гэты шлях я была з беларусамі. Атрымалася эфектыўна. Лукашэнкаўская ўлада зрабіла ўсё, какб стварыць для гэтых людзей максімум перашкод.

Асобна Шаціліна падзялілася ўражаннямі ад моманту сустрэчы вызваленых з роднымі:

-Я была ў аўтобусе і выходзіла астатняй. Тыя, хто іх сустракаў, я бачыла, як яны хваляваліся. Людзі разумелі, што яны выходзяць у зусім іншае жыццё.

аўтобус з вызваленымі палітвязнямі

У Вільні былых палітвязняў сустракалі родныя, сябры, валанцёры, прадстаўнікі дэмакратычных сіл Беларусі, дыпламаты і грамадскія дзеячы. Наступным этапам стане афармленне дакументаў і дапамога ў легалізацыі іх знаходжання ў краінах Еўрапейскага Звяза.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя