BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сацсеткі даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча прызнаныя “экстрэмісцкімі”

Суды ў Беларусі працягваюць зачышчаць “варожыя” для рэжыму сродкі масавай інфармацыі. Так, 23 студзеня былі прызнаныя “экстрэмісцкімі” сацсеткі даследавання сталінскіх рэпрэсій у Воршы, у прыватнасці ініцыятывы «Кабылякі. Растрэляныя ў Оршы» даследчыка сталінскіх рэпрэсій Ігара Станкевіча.

Такім чынам, у Беларусі працягваецца практыка хаваць злачынствы сталінскіх рэпрэсій, кажа Ігар Станкевіч:

-Аршанскі раённы суд вынес рашэнне. Гэта азначае, што тыя, хто сёння ажыццяўляюць рэпрэсіі, прызнаюць любыя крыніцы альтэрнатыўнай інфармацыі, нават пра рэпрэсіі амаль 100-гадовай даўніны, небяспечнымі для дзейснай улады.

Нагадаем, што ўжо пяты год у Беларусі працягваюць вынішчацца гісторыя і мова, знішчаны грамадзянскія ініцыятывы і партыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя