Сацыяльныя сеткі журналіста Аляксандра Пазьняка суд Ленінскага раёна Гародні прызнаў экстрэмісцкімі. Журналіст апошнія некалькі год жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі і здымае «Беларускі крок» пра жыццё беларускай эміграцыі ў ЗША ды іншых краінах.

Кажа Аляксандр Пазьняк:
– Шчыра скажу, што для мяне гэта было поўнай нечаканасцю, бо я даведаўся пра гэта 16 лістапада, менавіта ў дзень суду. Я чамусьці быў упэўнены, што прызнаюць экстэмісцкім толькі ютуб-канал. Па той інфармацыі, якая мне стала вядома сёння ўначы, экстрэмісцкімі прызналі не толькі ютуб-канал «Беларускі крок», а таксама тэлеграм-канал «Беларускі крок» і мае сацсеткі.

Адляксандр не верыць у судовыя апеляцыі, але мае жаданне даведацца, што такога экстрэмісцкага знайшлі ў яго сацсетках:
– Я не бачу ў гэтым сэнсу, адзінае, што мне цікава было б даведацца, за што мае сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі. На беларускай мове. Добра. Што там такога экстрэмісцкага ў Фэйсбуку, дзе я там бываю раз на тыдзень, я не ведаю. Таксама не ведаю, ці буду судзіцца з беларускімі ўладамі, а вось даведацца цікава было б, што стала прычынай, каб прызнаць адразу чатыры рэсурсы экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Аляксандр Пазьняк апроч жыцця беларусаў у ЗША таксама зрабіў некалькі выпускаў пра жыццё беларусаў у Грузіі, у якіх ён паказаў, як там выжывае беларуская дыяспара.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя