BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сацыяльная падтрымка ў Берасці: наведванні грамадскіх туалетаў

Дэпутаты Берасцейскага гарадскога савета на чарговай сесіі прадэманстравалі народу сваю заклапочанасць пра найбольш уразлівую частку грамадства ў абласным горадзе Берасці.

Рашэннем Берасцейскага гарадскога Савета дэпутатаў сацыяльная падтрымка са сродкаў гарадскога бюджэту прадастаўлена ў выглядзе бясплатнага наведвання грамадскіх туалетаў інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, інвалідам І і ІІ груп, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў і пенсіянерам па ўзросце.

Туалеты знаходзяцца ў гаспадарчым веданні камунальнага унітарнага прадпрыемства “Берасцейскае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства” і Берасцейскага камунальнага унітарнага прадпрыемства “Парк культуры і адпачынку”. Рашэнне ўступіла ў сілу 7 жніўня.

Астатнія жыхары і госці горада, хто не падлягае гэтай квоце, думайце, як і дзе справіць патрэбу, калі не аказалася ў кішэні грошай.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя