BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Сацыяльныя службы ў Беларусі выкарыстоўваюцца для кантролю над грамадствам”

Госця Рацыі – намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Ірына МакЛейн.

РР: Стала вядома, што на волю выйшлі яшчэ тры чалавекі. Якая Ваша рэкцыя на гэтую падзею?

Ірына МакЛейн: Па-першае, гэта вельмі шчаслівы момант для нас усіх, таму што тыя людзі, якія выйшлі, ім было насамрэч вельмі цяжка. Я ведаю, што ў нас усіх шмат эмоцый на гэты конт. Але тое, што ўчора атрымалася, для сямей, для Беларусі, вялікае шчасце. І самае галоўнае, гэта тое, што ў нас ёсць надзея, што ў нас атрымаецца, каб усе палітвязні выйшлі. Тое, што тычыцца асабліва ўчарашняга вызвалення, гэта вельмі сенсітыўная тэма, і яна такая палітычная. І мне б не хацелася ісці тым шляхам.

РР: Вы ў тг-канале АПК закранулі тэму, як рэжым выкарыстоўвае сацыяльную сістэму для рэпрэсій. І Вы пішаце пра тое, што сацыяльная дзяржава – гэта фікцыя. Раскажыце, як Вы бачыце гэту сацыяльную дзяржаву і як гэта можна прымяніць на Беларусь.

Ірына МакЛейн: Гэта было адной з асноўных прычын, чаму я стала намесніцай прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК, таму што сацыяльная дзяржава і сацыяльная падтрымка насельніцтва – гэта тое,  чым я займаюся прафесійна ўжо больш чым 20 гадоў. Таму, калі я чую “сацыяльная дзяржава” у беларускім кантэксце, я не разумею, чаму мы самі не падымаем гэтую праблему. 30 гадоў таму, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, ён абяцаў людзям сацыяльную  падтрымку. 30 гадоў ён прасоўвае гэтую тэму , і толькі сёння мы разумеем, што гэта самае галоўнае, чым ён людзей падкупіў і працягвае гэта рабіць. І таму простым беларусам зразумець, што такое сацыяльная дзяржава і што такое сацыяльная падтрымка, і што дзяржава – гэта сябар, а не вораг, як з’яўляецца ў Беларусі, гэта, мне здаецца, самая галоўная задача дэмакратычных сілаў. Калі кожны чалавек зможа зразумець, што такое сацыяльная дзяржава, у людзей расплюшчацца вочы на тое, што сацыяльныя службы і арганізацыі, якія павінны падтрымліваць людзей, выкарыстоўваюцца для кантролю над грамадствам. Гэта самае страшнае, што адбываецца ў Беларусі, калі дзяржава з’яўляецца ворагам грамадства, а не сябрам. Калі чалавек трапляе за краты, то рэпрэсіі закранаюць усю яго сям’ю. Тая ж карная медыцына. Чаму мы займаемся палітыкай, калі трэба займацца людзьмі? Таму што сацыяльная дзяржава – гэта адзіны шлях да дэмакратыі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя