BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сайт “Белорусы и рынок” больш недаступны ў Беларусі

Сайт эканамічнага незалежнага выдання “Белорусы и рынок” перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. З-за мяжы і пры выкарыстанні VPN ён застаецца даступным. “Белорусы и рынок” — адно з першых прыватных СМІ краіны, якое спецыялізуецца на эканоміцы.

Фота: baj.media

У 2022 годзе Міністэрства інфармацыі анулявала рэгістрацыю газеты, а яе дырэктара Канстанціна Залатых затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі.

Сістэмныя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ ў Беларусі працягваюцца. Толькі за апошнія месяцы пад ціск трапілі выданні Intex-Press і “Позірк”, а іх журналісты і супрацоўнікі сутыкнуліся з затрыманнямі і абвінавачваннямі ў “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”.

Беларускае Радыё Рацыя