BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сайт „Белсату“ больш не працуе

Ад 1 жніўня, сайт «Белсату» часова спыняе сваю працу праз тэхнічныя праблемы. Як паведамляюць ў тэлеканалавым фэйсбуку, супрацоўнікі не маюць уплыву на вырашэнне праблемы і просяць прабачэння ў чытачоў, заклікаючы кіраўніцтва як мага хутчэй аднавіць працу сайта. Журналісты працягнуць ствараць змест і публікаваць яго на старонках у сацыяльных сетках.

Каманда Белсат TV рабіла ўсё магчымае, каб гэта не здарылася, але не змаглі перадухіліць прыпынення працы нашых парталаў. На жаль мы, белсатаўцы, не маем цяпер ужо ніякага ўплыву на сітуацыю, можам толькі прынесці прабачэнні вам, шаноўныя чытачы, і працягваць заклікаць нашае кіраўніцтва як мага хутчэй яе выправіць. Нельга дазволіць, каб плён шматгадовай працы перастаў быць даступны. Ніжэй заява рэдакцыі парталу.

Сайт «Белсату» часова перастае дзейнічаць

Дарагія чытачы, ад сёння, 1 жніўня, сайт «Белсату» часова прыпыняе сваю працу праз тэхнічныя праблемы, якія мы стараемся як мага хутчэй вырашыць.
Мы працягнем працаваць для вас. Кожны дзень мы будзем рабіць якасную аналітыку, шукаць цікавых герояў, каб паразмаўляць з імі і прапанаваць вам фантастычныя інтэрв’ю, якія даўно ўжо варта было б сабраць у кнігу (акурат, мабыць, цяпер і настаў час заняцца гэтым), а таксама здабываць для вас эксклюзівы. Сачыце за нашымі старонкамі ў сацыяльных сетках, дзе мы будзем публікаваць для вас матэрыялы.

Беларускае Радыё Рацыя