BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сайт БТ узламалі і апублікавалі несапраўдны ўказ Лукашэнкі

На сайце Белтэлерадыёкампаніі апублікавалі несапраўдны ўказ Аляксандра Лукашэнкі «Аб сродках падтрымкі мігрантаў у прыгранічных абласцях РБ». У абгрунтаванні «дакумента» гаворыцца, што гэта «адказ на апошнюю хвалю чарнаскурых бежанцаў, якая захліснула нашу краіну».

Указ апублікаваны ў раздзеле «Рэкламныя навіны». У ім гаворыцца, што прадпрымальнікі транспартнай галіны павінны перадаць свой транспарт дзяржаўным органам на працягу 7 дзён з дня прызыву. Уладальнікі дамоў і кватэр таксама абавязаны даць іх абласным органам улады на працягу 7 сутак з дня прызыву, гаворыцца ў несапраўдны дакуменце. На сайце прыводзіцца і абгрунтаванне такіх жорсткіх мер. «Па словах кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, гэтыя пастановы з’яўляюцца адказам на апошнюю хвалю чарнаскурых бежанцаў, якая захліснула нашу краіну.

Беларускае Радыё Рацыя