BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сайт фонду спартыўнай салідарнасці прызнаны “экстрэмісцкім”

Міністэрства інфармацыі абнавіла рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго патрапіў сайт Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці. Рашэнне аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі сайта экстрэмісцкай прыняў суд Жлобінскага раёна 24 кастрычніка.

Трэба адзначыць, што яшчэ ў 2022 годзе сам фонд быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Акрамя таго, у спіс унеслі Instagram-акаўнт “chaly_news”, які звязаны з праграмай Сяргея Чалага “Навіны з Чалым”, таксама інстраграм-акаўнт культурнага менеджара Аляксандра Чахоўскага ды некаторыя іншыя рэсурсы.

Беларускае Радыё Рацыя