
Сайт і сацыяльныя сеткі “Нашего времени” прызнаны “экстрэмісцкімі” у Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска 5 студзеня 2024 года. У пераліку ў тым ліку – “Наше Время. Беларусь”, “Наше Время. Азия”, Дзэн-старонка, лагатып.
Таксама ў “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў” трапілі тэлеграм-каналы і чаты “МЗКЦ для жыцця”, “Навіны Вілейка”, “Сітуацыйна-аналітычны цэнтр”, “Сумленныя настаўнікі Беларусі”, “Мы не халопы”.






