BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сайт Каардынацыйнай Рады знаходзіцца пад кібератакамі

Сайт Каардынацыйнай Рады Беларусі ўжо некалькі дзён знаходзіцца пад кібератакамі. Як адзначаецца ў сённяшнім паведамленні выбарнага органа, сітуацыя цалкам паўтарае падзеі папярэдняй выбарчай кампаніі, калі праз тэхнічныя дыверсіі рэжым спрабаваў заблакаваць доступ да дэмакратычных працэсаў.

Цяпер тэхнічная служба ўжо наладзіла стабільную працу рэсурса.

“Гэта лепшы доказ таго, што рэжым прызнае важнасць выбараў у Каардынацыйную Раду, баіцца іх і імкнецца сарваць выбарчы працэс. Зразумела, нас не здзіўляюць такія дзеянні. Праца сайта Каардынацыйнай Рады ўжо наладжана. Ніякія атакі не спыняць нас на шляху да стварэння прадстаўнічага органа беларусаў”, – заявіў сакратар Каардынацыйнай Рады Іван Краўцоў.

Беларускае Радыё Рацыя