BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сайт, сацсеткі і лагатып “povestka.оrg” прызнаныя “экстрэмісцкімі”

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Менска 11 чэрвеня.

На сайце «povestka.оrg» пазначана, што гэта «сэрвіс легальных рашэнняў для прызыўнікоў і іх бацькоў» і што «тысячы кліентаў сэрвісу атрымалі вызваленне ад войска па стане здароўя, не парушаючы закон».

Таксама ў «экстрэмісцкі» спіс трапілі:

Telegram-каналы і чаты «Андрiй Бiлецький», «Билини IV Імперії+», «Український Наступ | # УкрТг», ukrain1an ꑭ news», «÷ tирания ценностей тоталитарного нигилизма ÷», «i didn’t ask for this»;

YouTube-канал «ХАДАНОВИЧ | CHADANOVIC»;

Facebook-старонка «Help for BELARUS»;

TikTok-старонкі «блёк Воля», «Symon», «BelarusianMapper», «Belarus», «Арцём ».

Крыніца: t.me/viasna96