BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сама меней 33 чалавекі накіравалі на прымусовае лячэнне з палітычных матываў

У Беларусі ўжо пяты год працягваюцца шырокамаштабныя рэпрэсіі. Паводле падлікаў «Вясны», да прымусовага лячэння ў псіхіятрычным стацыянары з палітычных матываў за гэты час накіравалі сама меней 33 чалавекі.

Фота: pravlife.org

Сярод 33 чалавек, накіраваных на прымусовае лячэнне паводле палітычных артыкулаў, пра якіх вядома праваабаронцам, 8 ужо вызваленыя. Цяпер прымусовае лячэньне ў Беларусі праходзяць сама меней 23 чалавекі, прызнаныя палітзняволенымі.

Такія справы разглядаюць у закрытых рэжымах, адзначаюць праваабаронцы. Самая вядомая з іх — Марыя Успенская, жонка забітага кадэбістам тры гады таму Андрэя Зельцэра.