BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сама меней 65 чалавек трапілі пад судовы пераслед за дапамогу ад INeedHelpBY

З пачатку лютага пад судовы пераслед за паводле арт. 24.15 КаАП трапілі прынамсі 65 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Прычынай стала дапамога ў выглядзе прадуктовых перадач, якую сем’і палітвязняў атрымлівалі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.

Частка судоў ужо прайшла, іх вынікамі сталі вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы дапамогі. Частка людзей, якія трапілі пад пераслед, яшчэ чакае судоў. Праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка адзначае, што гэта «адвольны пераслед людзей, якія не парушылі ніякіх юрыдычных правілаў». Падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад пераслед трапілі сама меней 257 чалавек, большасць з іх — жанчыны.