Адной з прыярытэтных задач цяпер павінна быць вызваленне палітвязняў. Пра гэта распавяла грамадска-палітычная дзеячка Aлaнa Гебрэмaрыям.

“Прайшло 5 год пасля пачатку пратэстаў – і некаторыя палітзняволенныя цяпер у вельмі складаным стане”, – дадала яна.
-Самае асноўнае, што могуць зрабіць беларусы, не забываць і гаварыць пра палітвязняў. І калі ёсць магчымасць, пагаварыць пра іх з міжнароднай супольнасцю. Даносіць ім, што людзей трэба вызваляць, што яны знаходзяцца ў крытычным стане. Для нас галоўнае – гэта вызваленне палітзняволеных. І трэба накіроўваць на гэта ўсе сілы, у тым ліку на камунікацыю з дыпламатамі.
Днямі Aлaнa Гебрэмaрыям прыняла ўдзел у сустрэчы ў Гданьску, прысвечаную палітвязням.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






