BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Самае складанае – адключэнне электрычнасці”

Пакуль што бачна толькі актыўнае прасоўванне расейскага наступу і рэгулярнае адключэнне электрычнасці. Але ёсць спадзяванне, што новая амерыканская адміністрацыя сапраўды жадае прыпыніць вайну.

Пра сітуацыю з ваенным станам распавёў грамадзянін Беларусі, па нацыянальнасці ўкраінец, Уладзімір Гудкоў:

– Самыя складаныя моманты, звязаныя з вайной, гэта адсутнасць электрычнасці. Здаецца з’явілася, пасля зноў няма. Асабіста для мяне гэта самае такое, што ўплывала на жыццё, гэта вось перыядычнае адключэнне электрычнасці.

Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца ўжо 1042 дні. За апошнія суткі адбылося звыш 100 баёў па лініі фронту, больш за ўсё – у Пакроўскім кірунку.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя