BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шаркоўшчына зацікавілася гарадзенцам Ежы Грыгенчам

Суд далёкага Шаркоўшчынскага раёна чамусьці зацікавіўся інстаграм-старонкай гарадзенскага грамадскага актывіста Ежы Грыгенчы. І прызнаў гэтую старонку “экстрэмісцкай”. Гэтае рашэнне было прынята яшчэ 26 чэрвеня, піша “Гарадзенская Вясна”.

Фота з адкрытых крыніц

Ежы Грыгенча — вядомы гарадзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі, судзілі і пераследавалі розным чынам. З 2020 года ён знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. У мінулым лістападзе яго засудзілі да 6 гадоў калоніі завочна па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Карны прысуд аформіў суддзя Васіль Скок, пасля чаго неўзабаве пайшоў на пенсію. Прысуд: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма, а таксама штраф ажно на 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў).

Крыху пазней Грыгенчу ўлады ўнеслі з “спіс экстрэмістаў” і ў “спіс тэрарыстаў”. Зусім нядаўна ўлады прадалі канфіскаваны аўтамабіль, які належаў Грыгенчу.