BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Савет Рэспублікі ўхваліў закон «Аб амністыі», які не закране палітвязняў

Савет Рэспублікі 20 чэрвеня ўхваліў праект закона «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», паведамляе прэс-служба верхняй палаты Нацыянальнага сходу.

Фота: vitbichi.by

Законапраект быў прыняты ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў 30 траўня. Як паведамлялася, амністыя будзе прыменена да 7.850 асуджаных. Прадугледжваецца, што ад пакарання будзе цалкам вызвалена 2.090 чалавек, з 800 асоб здымуць не адбытую частку ўмоўнага пакарання, з 40 — пакаранне ў выглядзе арышту. Для 260 чалавек прадугледжана замена пазбаўлення волі на «больш мяккае пакаранне», 4.550 асобам тэрмін пакарання будзе скарочаны на 1 год.

Умовай для прымянення амністыі названы «поўнае пакрыццё шкоды, прычыненай злачынствам, станоўчая характарыстыка асобы ў перыяд адбываньня пакарання». Пры гэтым падкрэсліваецца, што «да асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці», амністыя прыменена не будзе.

Беларускае Радыё Рацыя