
Кірыл Вевель — чалавек з тэхнічнай адукацыяй, але адзначыўся напісаннем сцэнароў і музыкі. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў калоніі.
Па звестках ініцыятывы Digital intelligence team, Кірылу Вевелю 40 гадоў. Ён родам з Барысава. Пасля школы скончыў БДУ. Кірыл працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія прадаюць прамысловую тэхніку. Таксама ён у 2015 годзе быў заснавальнікам невялікай кампаніі “Грыфком-вектар”, якая прадавала камплектуючыя для канвеераў. Кірыл піша музыку і сцэнары да фільмаў. Ён ёсць таксама ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў.
Кірыла затрымалі ў студзені. Спачатку яму далі суткі за “дробнае хуліганства”. Пасля, падобна, яго не выпусцілі і завялі крымінальную справу. Суд над Кірылам пачынаецца 23 верасня. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцый».






