Медыяпраект NEXTA Сцяпана Пуцілы, па статыстычных дадзеных, займае лідзіруючыя месцы. Пры цяперашняй бязмежна вялікай колькасці розных інфармацыйных выданняў і рэпрэсіяў у Беларусі мець 5.5 мільёнаў падпісантаў і 10 мільёнаў праглядаў штодзень – гэта вялікая штодзённая напружаная праца.

Гаворыць Сцяпан Пуціла:
– Гэта цэлы комплекс мерапрыемстваў, якія мы праводзім па аптымізацыі эфектыўнасці нашай каманды. Мы робім так, што адзін чалавек выконвае адразу некалькі справаў. Людзі прыходзяць, напрыклад, да мяне не з нейкімі пытаннямі, а ўжо з рашэннем праблем. То бок мы падыходзім менавіта да падбору персаналу вельмі адказна. І гэта дапамагае трымаць вось такі прафесійны ўзровень.
Паводле Сцяпана Пуцілы, дапамагаюць у пашырэнні кантэнту сацыяльныя сеткі, якія яны паспяхова выкарыстоўваюць.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






