Як штогод – сустракаем стары Новы Год на Беларускім Радыё Рацыя. У ноч з 13 на 14 студзеня навагодні канцэрт пажаданняў. А ў ім адборная музыка, шчырыя навагоднія віншаванні, прамыя спалучэнні з нашымі карэспандэнтамі ды, увага!, увага! – конкурсы.

Стартуем у аўторак а 18.00 і гуляем да серады да першай ночы. У Беларусі на 2 гадзіны пазней (з 20.00 да 03.00 (трэцяй) ночы).
На канцэрт запрашаюць вядоўцы Ганна Комінч і Юрась Дзяшук.

Дасылайце вашы віншаванні і слухайце нас у жывым эфіры не толькі пры дапамозе радыёпрымачоў , а таксама праз інтэрнэт-трансляцыю і мабільныя аплікацыі.
Тэлефон у студыі +48 85 654 51 51
SMS +48 508 667 663
[email protected]
skype racyja

Беларускае Радыё Рацыя






