У грузінскім Батумі больш за тры месяцы існуе месца прытулку для былых палітзняволеных з Беларусі, ці тых асобаў, якія былі вымушаныя пільна з’ехаць з Беларусі баючыся палітычнага пераследу. Гэта месца завецца батумскі шэлтэр.
З Міхасём, адміністратарам гэтага шэлтэра, размаўляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
– У першую чаргу мы, канешне, наладжвалі быт, таму што пагодныя ўмову тут вельмі хутка змяняюцца ад сезона да сезону. Займаліся тым, каб палепшыць жыццё нашым жыльцам. Але гэта працяглы працэс.
РР: Ці ёсць для вас дапамога? Ці перадаюць вам нейкія рэчы?
– Усё так. Беларусы які ўжо год працягваюць сцвярджаць, што яны неверагодныя.
Міхась распавядае пра тых, хто можа звярнуцца па дапамогу ў бутумскі шэлтэр:
– У першую чаргу мы чакаем, што да нас будуць звяртацца тыя беларусы, якія зведалі палітычны пераслед, або было б відавочна, што пераслед можа неўзабаве наступіць. А проста з боку мы не запрашаем людзей, каб адпачыць, гэта ўсё ж такі не курорт.
Для тых беларусаў, хто хоча звярнуцца па дапамогу ў Грузіі і апынуцца ў батумскім шэлтэры, яго арганізатары просяць пісаць на тэлеграм t.me/michas_help.
Цалкам матэрыял:
Батумі – фота з вакна батумскага шэлтэра.
Беларускае Радыё Рацыя