BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сем крыніц інфармацыі на Берасцейшчыне дададзены ў “экстрэмісцкі спіс”

Сем – столькі крыніц інфармацыі ў Берасцейскай вобласці было дададзена ў так званы экстрэмісцкі спіс. Туды пераважна патрапілі спасылкі на суполкі ці персанальныя старонкі ў сацыяльных сетках.

Так суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы так званымі экстрэмістамі палічыў профіль у інстаграм былой палітзняволенай Аланы Гебрэмарыям пад назвай “alana.g.t”, які налівае каля двух тысяч падпішчыкаў, украінскі канал у тэлеграм “UKRAINIAN MILITANT”, які мае 63 тысячы падпішчыкаў. Той жа суд палічыў экстрэмісцкім кантэнт украінскага тэлеграм-канала “+Мемний ∆віж” і таксама ўкраінскі канал у тэлеграм “OsintFlow” .

А вось суд Бярозаўскага раёна ўзяўся за акаўнт Свабода2020 у цік-ток “alena_mar6” ды сайт на тэму беларускай культуры budzma.org .

У сваю чаргу суполка “Супольнасць беларусаў свету Бацькаўшчына” была прызнаная нібы экстрымісцкай рашэннем суда Пінскага раёна і горада Пінска.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя