Сёння — 25 гадоў з дня, калі знік Юрый Захаранка.
Ён быў міністрам унутраных спраў Беларусі з 1994 па 1995, а пазней стаў апанентам Лукашэнкі, адмовіўся выконваць яго загады. За гэта Лукашэнка адправіў яго ў адстаўку, панізіў у званні да палкоўніка і звольніў з МУС.
Захаранка стаў адным з лідараў апазіцыі. Ён знік увечары 7 траўня 1999 года. Прыпаркаваўся побач з домам, але дадому не вярнуўся.
Экс-баец САХР Юрый Гараўскі, якога судзілі і апраўдалі ў Швейцарыі ў сувязі з гэтай справай, прызнаваўся, што меў дачыненне да выкрадання былога міністра. З ім сустракалася дачка апазіцыянера Алена Захаранка.