BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёння 500 дзён, як няма ніводнай весткі ад Міколы Статкевіча

Ён правёў за кратамі 1484 дні. “Прорва. Бездань. Колькі чарнаты і зла, колькі нізкіх энэргій ў гэта ўкладзена. Але святло абавязкова разгоніць цемру. Сёння гэта асабліва відавочна” — напісала ў сваіх сацсетках жонка Статкевіча Марына Адамовіч і павіншавала беларусаў са святам Сышэсця Святога Духа.

31 траўня 2020 года аўтамабілю, у якім Статкевіч ехаў разам з жонкай, прама на праезжай частцы вуліцы Маякоўскага ў Мінску перагарадзіў дарогу мікрааўтобус. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання і выцягнулі палітыка. Затрыманне трапіла на відэа.

Пазней яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году.