BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сёння частка Менска заставалася без электрычнасці

На ліквідацыю наступстваў парушэння працы ЛЭП у Менску спатрэбілася больш за чатыры гадзіны. Электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў было поўнасцю адноўлена ў 17:43, паведаміла Міністэрства энергетыкі.

Прычынай парушэння ведамства назвала абрыў шлейфу на адной з ліній электраперадачы. Для ліквідацыі пашкоджання прадпрыемства “Мінскэнерга” накіравала 9 аператыўна-выязных брыгад у складзе 27 супрацоўнікаў і 10 адзінак тэхнікі. Міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка даручыў правесці “дэталёвы аналіз прычын парушэння электразабеспячэння”.